Двума матчамі ў Мінску і Гомелі стартуе 25-ты чэмпіянат Беларусі па футболе

29 марта 2019

У сталіцы "гараджане" сёння пазмагаюцца з футбалістамі Віцебска - прамая трансляцыя гэтага матча на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 18:40. А адразу пасля ў горадзе над Сожам "рысі" прымуць гродзенскі "Нёман" - гэту гульню таксама ў рэжыме анлайн пакажа "Беларусь 5".

Нагадаем, апошнія 15 гадоў БАТЭ нязменна перамагае ў чэмпіянаце, узмацніць канкурэнцыю на ўнутранай арэне можна за кошт паляпшэння футбольнай інфраструктуры - лічыць новы старшыня Беларускай федэрацыі футбола уладзімір Базанаў. Прычым, у першую чаргу адпаведнымі ўмовамі неабходна забяспечыць дзіцяча-юнацкі футбол у раённых цэнтрах.

Як вярнуць балельшчыкаў на трыбуны, якая мара ва Уладзіміра Базанава і ў чым  галоўная мэта будучых 6 матчаў кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2020 года, на думку новаабранага старшыні Беларускай федэрацыі футбола, вы даведаецеся з эксклюзіўнага інтэрв'ю Агенцтва тэленавін ужо ў нядзелю ў "Галоўным эфіры".