У Магілёве пачалі праводзіць тэсты на COVID-19

25 марта 2020
Тэсты на COVID, акрамя Мінска, пачалі даследаваць і ў лабараторыі Магілёўскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Кур'ераў з біяматэрыялам прымаюць з дзвюх абласцей: Магілёўскай і Віцебскай. За адны суткі тут можна правесці больш  як  200 тэстаў. Санітарная служба і сістэма аховы здароўя Беларусі паспяхова спраўляюцца. Вялікую ролю адыграў вопыт нашых спецыялістаў у вывучэнні вострых рэспіраторных інфекцый.