Заслужаная артыстка Беларусі Святлана Сухавей у свой юбілей дае прэм'ерны спектакль

23 ноября 2017

У Мінску прэм'ерны спектакль у свой юбілейны вечар дае заслужаная артыстка Беларусі Святлана Сухавей.

На сцэне Тэатра-студыі кінаакцёра, які стаў родным для актрысы, - спектакль "Ваўкі і авечкі". У камедыйнай п'есе ў заслужанай артысткі па традыцыі адна з галоўных роляў. Пачынала Святлана Сухавей з кінематографа, у які трапіла яшчэ ў дзяцінстве. Сваю першую ролю сыграла ў 4 гады. Пазней выпускніца Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі паспела засвяціцца на "Масфільме" і зняцца ў адной карціне з Высоцкім. Вядомасць кінаактрысы ўмацаваў і яе знакаміты персанаж Дуняшы у "Бабіным царстве". Увогуле на яе рахунку больш за 50 роляў у кіно. Таксама актрыса з'яўляецца старшынёй грамадскага аб'яднання "Беларуская гільдыя акцёраў кіно".

Сёння Святлана Сухавей працягвае здымацца ў кіно не толькі на Радзіме, але і за яе межамі.