У вёсцы пад Брэстам створаны аздараўленчы гарадок за кошт гранта Еўрасаюза

19 мая 2018

Вулічныя трэнажоры, зона адпачынку і клумба з лекавымі раслінамі. У вёсцы пад Брэстам створаны аздараўленчы гарадок за кошт гранта Еўрасаюза і Праграмы развіцця ААН. Пляцоўка абсталявана ў першую чаргу для пажылых і інвалідаў. Для зручнага перамяшчэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі зроблены нават спецыяльныя сцежкі. Гарадок па плошчы невялікі, але ахвотнікаў пазаймацца тут нямала.

Для наведвальнікаў рэабілітацыйна-аздараўленчага гарадка створаны ўмовы для заняткаў спортам і адпачынку. А на клумбе з лекамі можна збіраць расліны і гатаваць фітачай.