У Пекіне пачалася вырашальная стадыя перамоў паміж Кітаем і ЗША па гандлёвых рознагалоссях

14 февраля 2019

Краіны летась правялі некалькі раўндаў узаемнага павышэння мытных пошлін на асобныя тавары. Іх аб'ём імпарту складаў сотні мільярдаў долараў штогод. Напрыканцы мінулага года на палях саміту G-20 у Аргенціне лідары Кітая і ЗША дамовіліся аб перамір'і ў гандлёвай вайне.