У свята Дзень беларускага пісьменства з'явіцца свой сайт

8 апреля 2017

Інтэрнэт-старонка стане даведнікам. Там будзе праграма свята, маршруты, пункты грамадскага харчавання і магчымыя варыянты начлегу. У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Полацку ў першыя выходныя верасня. Лейтматывам стануць адразу некалькі важных дат - гэта 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, юбілеі класікаў літаратуры - Якуба Коласа, Янкі Купалы, Янкі Брыля. Акрамя таго, радзіма першадрукара адсвяткуе 1155 гадоў. Па традыцыі на форуме ўручаць Нацыянальную літаратурную прэмію. Упершыню адбудзецца рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка".

Да свята ў Полацку абновяць 255 аб'ектаў, у тым ліку плошчу Францыска Скарыны і адзіны ў Беларусі музей кнігадрукавання. Тут жа будзе экспанавацца помнік нацыянальнай кніжнай культуры «Малая падарожная кніжыца». Рарытэт надрукаваў Францыск Скарына ў Вільні ў 1522 годзе.