Пад Мінскам працягваецца конкурс майстэрства супрацоўнікаў Белпошты

9 сентября 2017

Кожны рэгіён краіны (а гэта паўсотні лепшых паштальёнаў і аператараў сувязі) ўдзельнічаюць у штогадовым фестывалі. Тут трэба не толькі аператыўна абслугоўваць кліентаў (хутка прыняць плацёж, аформіць падпіску), але і крэатыўна расказаць пра сваё аддзяленне.

Уладзімір Матусевіч, гендырэктар РУП "Белпошта": "Конкурс - гэта яшчэ магчымасць добрых зносінаў, каб людзі не проста абмяняліся вопытам, ведамі, але і пазнаёміліся. І вось такія добрыя дзелавыя і чалавечыя зносіны на карысць і прадпрыемству, і ўдзельнікам".

Падчас конкурсу Белпошта анансавала запуск мабільнага дадатку для паштовых паслуг. Ён, хутчэй за ўсё, запрацуе ў пачатку наступнага года.