На парозе грамадзянскай вайны

10 июля 2013

Антыкарупцыйны камітэт Егіпта пачаў расследаванне ў адносінах да Мухамеда Мурсі. Экс-прэзідэнту інкрымінуецца незаконнае ўзбагачэнне і выкарыстанне службовага становішча. У суды краіны таксама пададзеныя іскі з абвінавачаннямі Мурсі ў дзяржаўнай здрадзе і дзеяннях, якія прывялі да гібелі грамадзян. Між тым, новы прэм'ер-міністр Егіпта Хазем аль-Баблаўі паабяцаў сфарміраваць урад за найбліжэйшыя 72 гадзіны. Ён таксама не выключыў уваходжання ў склад Кабінета міністраў прадстаўнікоў Братоў-мусульман. Сітуацыя ў краіне застаецца вельмі напружанай. Каля пасольства ЗША ў Каіры працягваюцца масавыя маніфестацыі з патрабаваннем да Вашынгтона перастаць умешвацца ў справы Егіпта.