Першыя школьныя кірмашы адкрыліся ў Мінску

22 июля 2017

У буйных універмагах пад тавары для вучняў адводзяць асобныя секцыі і нават паверхі. Дыяпазон цэн на школьнае адзенне – шырокі. Для шматдзетных сем’яў на некаторыя групы тавараў прадугледжана зніжка, да таго ж буйныя ўнівермагі штотыднёва праводзяць традыцыйныя распрадажы.

Толькі ў Мінску да першага верасня будзе адкрыта 25 школьных кірмашоў. Вялікага наплыву пакупнікоў у магазінах чакаюць напрыканцы жніўня. Галоўны школьны кірмаш Мінска пройдзе 19 і 20 жніўня каля Палаца спорту. А ў апошнія выхадныя лета ў сталіцы разгорнецца міжнародная выстава тавараў і паслуг для дзяцей.