За 350 тысяч еўра пайшла з малатка трохвуголка Напалеона

19 июня 2018
У французскім Ліёне на аўкцыёне за 350 тысяч еўра пайшла з малатка трохвуголка, якую Напалеон страціў падчас бітвы пры Ватэрлоа. Пасля паражэння галаўны ўбор імператара знайшоў капітан галандскіх драгунаў. Пасля трохвуголка змяніла семярых гаспадароў. Падчас кіравання Напалеон выкарыстаў каля 120 трохвуголак, аднак сапраўднасць толькі 19-ці не выклікае ў спецыялістаў пытанняў. Сярод іх і тая, што была прададзеная на аўкцыёне