Гістарычны музей Беларусі запрашае ў свет “Кракаўскіх калядных батлеек”

16 декабря 2017

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі запрашае ў свет “Кракаўскіх калядных батлеек”. Унікальная святочная выстава - з фондаў Кракаўскага гістарычнага музея. Экспанаты атрымлівалі самыя высокія адзнакі і ўзнагароды і дэманструюць не толькі сцэны Божага Нараджэння, але і архітэктурную спасылку на адметнасці польскага Кракава. ё

Адметнасць кракаўскіх батлеек - сцэны з гістарычнымі персанажамі. А некаторыя батлейкі - гэта складаныя механізмы, умеюць выконваць папулярныя мелодыі і калядкі.