132-я гадавіна з дня нараджэння Янкі Купалы

7 июля 2014

Беларусь літаратурная адзначае 132-ю гадавіну з дня нараджэння свайго песняра, народнага паэта Янкі Купалы. Выхадцу вёсачкі Вязынка Івану Дамінікавічу Луцэвічу выпала сваім талентам служыць усяму народу, вызначаць шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры і культуры; сваімі творамі і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй фарміраваць нацыянальную самасвядомасць, увасабляць нацыянальную ідэю. У гонар дня нараджэння Купалы сёння ў Мінску адбудзецца паэтычны мітынг і цырымонія ўскладання кветак да яго помніка.


Захавальнікам матэрыяльнай спадчыны, звязанай з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, з'яўляецца дзяржаўны літаратурны музей яго імя - Купалаў дом, у якім паэт жыл доўгі час у Мінску. Год таму ў музеі завяршылася абнаўленне экспазіцыі, якая знаёміць з купалаўскімі рарытэтамі ў сучаснай інфармацыйнай падачы і з дапамогай інтэрактыўных метадаў.