Фестывальны Віцебск запросіць сёлета гасцей на 25-ы "Славянскі базар" з 14 па 18 ліпеня

27 февраля 2016

У свой гастрольны графік беларускі форум унеслі Валерый Лявонцьеў, Дзіяна Арбеніна, Сяргей Лазараў, Крысціна Арбакайтэ, Максім Галкін і многія іншыя. Пасля працяглай паўзы на "Славянскі базар" прыедзе і Ала Пугачова. Цырымонія адкрыцця фестывалю ў Летнім амфітэатры ў юбілейны год абяцае быць запамінальнай.

Аляксандр Сідарэнка, дырэктар дырэкцыі міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску": "У дзень адкрыцця на вуліцах горада будзе праходзіць фэставае шэсце. Яно стане своеасаблівай фішкай фэсту. Яно будзе масавым, касцюмаваным, у ім будуць прымаць удзел артысты з розных краін. Юбілейны год дыктуе пэўныя ўмовы. Будзем імкнуцца запрасіць на фэст не толькі вядомых выканаўцаў, але і маладых".

Дарэчы, упершыню білеты на канцэрты "Славянскага базару" паступілі ў продаж як ніколі рана. Іх ужо можна набыць не толькі ў касах Віцебска, але і праз Інтэрнэт па ўсім свеце.