У Нацыянальным мастацкім музеі адкрываецца выстава "Мастакі Перамогі"

4 мая 2015

У гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Нацыянальным мастацкім музеі сёння адкрываецца выстава "Мастакі Перамогі". Выстава аб'яднала палотны розных жанраў і аўтараў. Сярод іх як удзельнікі і сведкі Вялікай Айчыннай: Савіцкі, Шчамялёў, Данцыг, - так і прадстаўнікі маладога пакалення мастакоў.

Акцэнт выставы - галерэя партрэтаў легендарных герояў вайны: бацька Мінай, дзед Талаш, Мікалай Гастэла, Алена Мазанік і Канстанцін Заслонаў. Яны ўвасобленыя ў жывапісе, графіцы і скульптуры.