Больш за сем дзесяцігоддзяў яны лічыліся ў спісах “без вестак прапаўшыя”

24 сентября 2016

Дзякуючы карпатлівай пошукавай рабоце энтузіястаў і прафесіяналаў імёны членаў экіпажа, загінуўшага у 44-м годзе пры вызваленні Брэста, удалося высветліць. Днямі на месцы крушэння савецкага самалёта адкрылі абеліск.

Старонку гісторыі Вялікай Айчыннай, якая доўгі час заставалася закрытай, адгарнула Ірына Нікіціна. Немцы некалькі дзён не падпускалі людзей да месца крушэння. Шукалі каштоўную інфармацыю: здымкі, дакументы.

Гэта тое самае месца, дзе 72 гады таму спынілася жыццё трох савецкіх лётчыкаў. Пасля масіраванай атакі ў небе падбітая машына рухнула прама ў поле, недалёка ад вёскі Міцькі, што пад Брэстам. Нават час не змог сцерці слядоў той трагедыі - гэта вялікая яма з’явілася ў выніку крушэння самалёта.

Астанкі лётчыкаў жыха ры пахавалі недалёка сярод маладых дрэў. Выхаванцы і настаўнікі мясцовай школы ўстанавілі помнік. Спрабавалі высветліць імёны герояў – безвынікова.

Пошукавыя работы аднавілі нядаўна. Выцягвалі машыну з сяміметровай глыбіні. Гэта быў Пэ-2. У вайну пэшка, так празвалі авіямашыну франтавікі, была самым масавым савецкім бамбардзіроўшчыкам. Выкарыстоўвалася ў сухапутнай і марской авіяцыі, у якасці знішчальнікаў і разведчыкаў. Па нумары дэталяў самалёта і ўдалося ўстанавіць прыналежнасць экіпажу да авіяцыйнай часці і яго склад.

Праз 72 гады помнік набыў новыя рысы – выкананы ў граніце. А самае галоўнае – на ім імёны і партрэты членаў экіпажа, які вёў баі за вызваленне Брэста. Зараз у брэсцкай зямлі пахаваны больш за 46 тысяч абаронцаў. І толькі імёны 5 тысяч - вядомыя. Сёння гэты спіс папоўнілі яшчэ тры - Мікалай Бірукоў, Сяргей Бараненка і Рыгор Шамалуеў.