У Тэль-Авіве ЗЕНА паміж трэніроўкамі на галоўнай сцэне вырашыла навучыцца Краў-мага Мале

7 мая 2019

У Тэль-Авіве працягваюцца рэпетыцыі ў беларускай удзельніцы "Еўрабачання". ЗЕНА паміж трэніроўкамі на галоўнай сцэне наведала заняткі па прафесійнаму баявому мастацтву. За тым, як праходзяць будні нашай дэлегацыі на "Еўрабачанні",  у Тэль-Авіве сочыць наш спецыяльны карэспандэнт Яўген Перлін. 

Калі дзень пачынаецца не са сняданку. І нават не з зарадкі. Адразу - бегам! ЗЕНА разам з камандай бэк-вакалістак і трэнерам па вакале штодня праводзяць такую трэніроўку.

ЗЕНА, прадстаўніца Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне 2019": "З раніцы ходзім на прабежкі з нашым педагогам па вакале. Мы бяжым 15 хвілін, а потым спяваем. Гэта трэба, каб дыханне было такое ж, як перад выхадам на сцэну, калі дыханне паскараецца".

На гэтым дзень спорту не скончыўся. Пасля сняданку ЗЕНУ чакала яшчэ адна двухгадзінная трэніроўка на адкрытым паветры - каля Міжземнага мора. Тут наша артыстка  пазнаёмілася з сакрэтнай ізраільскай распрацоўкай… Краў-мага!

Краў-мага - від абарончага кантактнага бою, які з'явіўся ў канцы мінулага стагоддзя. Аднак для нашых артыстаў ён будзе карысны - гэта кардыянагрузка. У нашых артыстаў на сцэне будуць актыўныя танцы. 

У гэтага віду мастацтва дзве мэты: альбо абараніцца ад нападзення і ўцячы, альбо забіць чалавека з аднаго ўдару. Навучаць Краў-мага Мале першапачаткова сталі ў ізраільскай арміі. Толькі пасля гэтую барацьбу рассакрэцілі для цывільных грамадзян. 

Абараніцца можна ад нападаючага з нажом, пісталетам або ад задушвання. Або ад каментатара з нажом.

Гай Дар, трэнер па баявым мастацтве Краў-мага Мале: "Наўрад ці вашай спявачцы ў жыцці спатрэбяцца гэтыя навыкі. Але я бачу, што яна актыўная і любіць спорт. А гэта выдатны варыянт падтрымліваць сябе ў форме. Я рады, што змог сустрэцца з удзельніцай "Еўрабачання". У Ізраілі шмат фанатаў гэтага конкурсу".

Сёння з вечара ў Ізраілі пачынаецца Дзень памяці загінуўшых у войнах і ахвяраў тэрору. Гадзіну таму па ўсёй краіне прагучала мемарыяльная сірэна. Людзі спыняюцца ў тых месцах, дзе яны знаходзяцца, і ўшаноўваюць памяць хвілінай маўчання.