Пытанні бяспекі застаюцца тэмай нумар 1 і ў Еўрасаюзе

18 сентября 2016

У Бруселі ўлады вырашылі ўвесці новую меру - закон аб так званых таварах для тэрарыстаў. У Каралеўстве навучаць персанал магазінаў, як рэагаваць на кліентаў, якія закупляюць у вялікіх колькасцях небяспечныя рэчывы. Напрыклад, ацэтон, серная кіслата….
У гэты спіс трапілі нават мінеральныя ўгнаенні. Як пры гэтым будуць паводзіць сябе прадаўцы і што рабіць звычайным пакупнікам бытавой хіміі - усе нюансы даведаўся наш карэспандэнт у Бельгіі. На сувязі з Бруселя - Аляксей Радзівонаў.
Указ абавязвае прадаўцоў не толькі магазінаў, але і нават кірмашоў правільна рэагаваць на кліентаў, якія выяўляюць нервовасць і не могуць выразна растлумачыць такі вялікі аб'ём закупаў. Не засталіся ўбаку і аптэкі.
Ужо са аўторку група экспертаў Міністэрства эканомікі Бельгіі пачалі адпраўляць у такія магазіны спецыяльныя брашуры. У іх паэтапна распісаныя ўсе дзеянні прадаўца. У падазроных выпадках яны з упэўненасцю ў голасе - гэта, дарэчы, адзін з пунктаў падрыхтаваных правіл, павінны папытаць у пакупніка яго персанальныя дадзеныя: гэта можа быць адрас пражывання або проста нумар мабільнага тэлефона. Галоўная ўмова, каб кліент ні аб чым не здагадаўся.