У сэрцы Мінска праходзіць фестываль грузінскай культуры "Тбілісоба"

25 августа 2019

У Мінску прайшоў конкурс на самае хуткае закручванне нявесты ў дыван. Або, напрыклад, спаборніцтва на самы доўгі тост? Вядома, самыя лепшыя "спічы" атрымаліся ў грузін.

Гэта не дзіўна. Ужо пяты раз у самым сэрцы Мінска праходзіць фестываль грузінскай культуры "Тбілісоба". Госці маглі паспрабаваць сапраўдную каўказскую кухню і паслухаць сучасную грузінскую музыку.

У цэлым мы перажываем бум усяго грузінскага - ужо складана сустрэць беларуса, які не ведаў бы густ хачапуры і хінкалі.

Мацнее і грузінская дыяспара. Нашы карэспандэнты сабралі гісторыі маладой беларуска-грузінскай сям'і, а таксама стваральніка сеткі рэстаранаў з грузінскім фастфудам.

Надзея Сербіненка - пра моцную дружбу Мінска і Тбілісі.