Актыўная фаза аператыўных вучэнняў "Шчыт Саюза - 2019" завершаная

20 сентября 2019

Учора на палігоне Муліна камандаванне манеўраў адзначыла лепшых байцоў з ліку асабовага складу армій дзвюх краін. Па традыцыі завяршаюцца вучэнні аглядам войскаў і праходжаннем параднай калоны тэхнікі. Узнагароды і падзякі вайскоўцы атрымалі з рук Міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова і камандуючага войскамі Заходняй ваеннай акругі Расіі Аляксандра Жураўлёва. Як адзначыў кіраўнік беларускага ведамства, асаблівасць гэтых вучэнняў у тым, што нашы вайскоўцы выконвалі амаль усе задачы ў начных умовах.