У новай студыі легендарны ансамбль "Песняры"

31 января 2016

У нашай новай студыі легендарны ансамбль, песні якога ўжо доўгі час візітная картка Беларусі.

Ды і падстава асаблівая. Сёлета Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 75. У аўторак у Мінску на магіле "песняра" ўскладалі кветкі і вянкі. Народнага артыста Беларусі не стала 13 гадоў таму.

У свой час музыканты не саступалі па папулярнасці "Бітлз". Але і сёння словы гэтых песень спяваюць і падпяваюць абсалютна розныя пакаленні.