У пачатку тыдня Аляксандр Лукашэнка прымае кіраўніка УЕФА Мішэля Плаціні

25 января 2015

Беларусь разлічвае на правядзенне буйных турніраў пад эгідай Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцыі. У наступным годзе наша краіна прыме фінальную частку чэмпіянату Еўропы сярод дзяўчат ва ўзросце да 17 гадоў. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў распачынанні галоўнага футбольнага чыноўніка Еўропы, адзначыўшы, што яны накіраваныя на стварэнне раўнапраўных умоў для ўсіх краін. А яшчэ было абвешчана аб новым праекце: ужо сёлета пачне працу футбольная акадэмія. Самыя перспектыўныя дзеці ва ўзросце 14-16 гадоў будуць удасканальваць майстэрства на базе Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. УЕФА на кожны ўзрост выдзеліць па 100 тысяч еўра за год.