Урачысты сход прайшоў напярэдадні Дня Незалежнасці

7 июля 2019

Ёсць у Беларусі і яшчэ адна традыцыя, прысвечаная Дню Незалежнасці. Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята праводзіцца ўрачысты сход. Традыцыйна з гасцямі сустракаецца і Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка. 

Каля трох тысяч запрошаных: гэта кіраўнікі дзяржорганаў, дыпламаты, прадстаўнікі грамадскасці і, вядома, ветэраны. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, у гэтыя асаблівыя дні мужнае пакаленне заўсёды ў цэнтры падзей. Тым больш, калі на актуальным парадку дня пытанні, якія датычацца моладзі. 

Баявыя таварышы мінулых гадоў часам яшчэ падлеткавай, але ўжо ваеннай хітрасцю прабіраліся на фронт, прыпісваючы сабе лішнія гады. У традыцыях пасляваенных служба была сапраўдным гонарам і ледзь ці не абавязковай умовай для сапраўднага чалавека і грамадзяніна. 

Вядома, зараз ужо зусім іншы час. А зусім іншыя ўмовы жыцця адбіліся і на колькасці, і на якасці сучасных узброеных сіл. Але і пытанняў менш не становіцца. У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка не мог абысці вельмі актуальную і рэзанансную тэму: на прасторах інтэрнэта зараз разгарнулася бурная дыскусія вакол паправак у законы аб службе ў арміі. Прэзідэнт пракаменціраваў розныя варыянты развіцця падзей.

Урачысты сход - гэта падстава чарговы раз выказаць удзячнасць за мір, спакой, якія ўсе гэтыя гады пануюць на нашай беларускай зямлі. У кожным слове беларускага лідара - выразны пасыл: мы і надалей будзем абараняць і засцерагаць наш суверэнітэт!