Саюзная дзяржава: Эфектыўнасць і выніковасць

25 июня 2017

Наогул, гэты чэрвень у беларуска-расійскім календары насычаны палітычнымі і эканамічнымі мерапрыемствамі. Мяркуйце самі. На мінулым тыдні - дзве маштабныя падзеі: у Мінску сустракаліся парламентарыі дзвюх краін, у Санкт-Пецярбургу збіраўся ўжо саюзны Савет міністраў. А на будучым тыдні развіццё супрацоўніцтва дэталёва абмяркуюць прэзідэнты на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Перамовы ў Маскве запланаваныя на 30 чэрвеня.

У гэты ж дзень у сталіцы Расіі ўрачыста адкрыюць 4-ы форум рэгіёнаў дзвюх краін. На першым форуме абмяркоўвалі развіццё АПК, на другім - прамысловую палітыку, на трэцім - сацыяльна-гуманітарнае супрацоўніцтва. І вось зараз у цэнтры ўвагі - інтэграцыя ў сферы высокіх тэхналогій.

Правядзенне маштабнага форуму і парадак маючай адбыцца сустрэчы на вышэйшым узроўні Аляксандр Лукашэнка на тыдні абмеркаваў з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Эфектыўнасць і выніковасць - вось чаго чакае ад маштабных мерапрыемстваў Кіраўнік дзяржавы.

Дарэчы, замацаваць на форуме, які пройдзе ў прэстыжным маскоўскім экспацэнтры, плануюць як мінімум 60 дамоўленасцяў. Столькі пагадненняў ужо падрыхтаваныя да падпісання. Не выключана, што іх стане больш. На папярэднім, трэцім, форуме рэгіёнаў, які праходзіў у Мінску, сума кантрактаў склала парадку 300 мільёнаў долараў. І такую планку зніжаць не маюць намеру.