Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа адзначае 95-годдзе з дня заснавання

29 ноября 2016

Гісторыя дабра, клопату, дапамогі. Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа 95. Супрацоўнікаў і валанцёраў, бадай, самай міласэрнай арганізацыі нашай краіны і свету са святам павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.

Чырвоны Крыж сёння - гэта амаль паўтара мільёна беларусаў, якія на працягу доўгіх гадоў дапамагаюць інвалідам, пенсіянерам, сіротам. Гэта 26 праектаў. Сярод іх пошукавы атрад, які па ўсім свеце шукае родных і блізкіх; "Адкрыты дом", куды могуць прыйсці людзі з псіхалагічнымі праблемамі. Але галоўнае - гэта 160 сясцёр міласэрнасці. Служба, якая аказвае медыка-сацыяльную дапамогу адзінокім людзям. І 22 тысячы валанцёраў - тых, хто гатовы прыйсці на дапамогу.

У Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа пастаянна працуе інфармацыйная лінія 201. Штодня па дапамогу сюды звяртаюцца дзясяткі чалавек.