Расія - ЗША: У чаканні адлігі

13 ноября 2016

Мы бачылі разгубленыя твары канцлера Германіі Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і іншых палітыкаў, а вось у Расіі рэакцыя іншая.

Я б сказаў, кардынальна іншая - з авацыямі і шампанскім! А ў істэблішменту ў моду ўваходзіць рыжы колер валасоў. Цікаўны факт: на тэледэбатах Клінтан і Трамп 178 разоў згадвалі Расію і Пуціна - абсалютны рэкорд! На сувязі Дар'я Белавусава-Пятроўская.

У Маскве зараз даволі халодна, завея, а часам і ледзяны дождж, але такія неспрыяльныя пагодныя ўмовы, не астудзілі цікавасць да вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Перамогу Дональда Трампа ў Расіі сустрэлі цёпла. Гэта ў першую чаргу датычыцца палітыкаў, бізнесменаў і прамыслоўцаў, якія зараз спадзяюцца на паляпшэнне расійска-амерыканскіх адносін. Дарэчы, яшчэ падчас перадвыбарнай гонкі Хілары Клінтан заяўляла, што, калі пераможа Дональд Трамп, то ў Расіі будзе свята. І збольшага мела рацыю. Напрыклад, Уладзімір Жырыноўскі ў гонар гэтай падзеі наладзіў у штабе ЛДПР невялікую вечарынку з шампанскім.

Гэта сёння ў Дзяржаўнай думе Расіі праца ідзе ў звыклым мерным рытме. На парадку пленарных пасяджэнняў - пытанні ўнутранай палітыкі. Але 8 лістапада, вестку аб тым, што Дональд Трамп становіцца 45-м Прэзідэнтам ЗША, дэпутаты сустрэлі апладысментамі. Дарэчы, першым, хто паведаміў гэтую навіну, быў дэпутат Дзярждумы Вячаслаў Ніканаў.

Калі для шматлікіх перамога Трампа стала нечаканай сенсацый, то толькі не для яго. Уладзімір Жырыноўскі гэтую падзею прадбачыў даўно. Паводле слоў лідара ЛДПР, падчас узыходжання на палітычны алімп амерыканскі мільярдэр выкарыстаў менавіта яго палітычны досвед. Бо невыпадкова Жырыноўскаму ўжо далі мянушку Расійскі Трамп".

доктар палітычных навук, прафесар і вядомы міжнародны адвакат Аляксей Бінецкі зноў эпатуе публіку. Гэтым разам новым колерам валасоў "а-ля-Трамп".

А з прэзідэнтам Дональдам Трампам жыццё стане больш цікавым - абяцае Аляксей Бінецкі. Бо яго перамога не толькі выклікала паніку ў шэрагах дэмакратаў і прыхільнікаў Хілары Клінтан, але і шматлікіх еўрапейскіх лідараў.

Аляксей Бінецкі, доктар палітычных навук, прафесар, міжнародны адвакат: "Гэтыя выбары паўплываюць на еўрапейскую палітыку, на агульны еўрапейскі дом. Яны ўзварухнуць вельмі сур'ёзна мазгі палітыкаў у Еўропе і Расіі, у каго яны яшчэ засталіся. Паколькі Трамп - выключны прагматык, то і палітыка Еўропы і Расіі таксама пяройдзе да прагматызму. Да супрацоўніцтва не ў сэнсе братэрскагй любові і сяброўства, а ў сэнсе таго, што галоўная задача Трампа: "Я зарабіў грошы для сябе, я зараблю грошы і для вас", маючы на ўвазе амерыканскі народ".

Да перамогі Дональда Трампа ўсходазнавец і эканаміст Яўген Сатаноўскі ставіцца з уласцівым яму скептыцызмам. Ажыятаж, сваіх калегаў, наконт таго, што зараз адносіны Расіі і ЗША рэзка палепшацца - не падзяляе. Як гаворыцца, час усё расставіць на свае месцы.

Цікавасць да прэзідэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах Амерыкі выявілі і простыя расіяне. У канцы кастрычніка гэтага года ў 48-мі рэгіёнах краіны было праведзенае незалежнае апытанне. Яно паказала, што больш як 75% грамадзян Расіі назіраюць за перадвыбарнай кампаніяй у ЗША. З іх 38% - за перамогу Трампа і толькі 9 % - за Клінтан.

Нягледзячы на тое, што ніводныя прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў Расіі не сустракалі з такім натхненнем, палітыкі і бізнесмены ўсё-такі захоўваюць асцярожны аптымізм. Усе разумеюць, што перадвыбарныя дэкларацыі Трампа аб добрых намерах патрабуюць праверкі на трываласць. А шампанскае, пэўна, ужо потым. Як гаворыцца ў рускай прыказцы: "Давярай, але правярай".