Гутарка ў студыі з палітычным аглядальнікам АТН Андрэем Крывашэевым

5 февраля 2017

Да нашай гутаркі ў студыі таксама падключаецца палітычны аглядальнік Агенцтва тэленавін Андрэй Крывашэеў, ён таксама быў удзельнікам Вялікай размовы. Смелы чалавек, паспрабаваў перад усёй краінай і Прэзідэнтам сфармуляваць нацыянальную ідэю, за што ледзь не атрымаў беларускага "нобеля". 

Іосіф Сярэдзіч - шэф "Народнай волі" з 20-гадовым апазіцыйным вопытам - як заўсёды задаў вострае пытанне, а пасля некалькімі словамі падзяліўся з намі сваімі думкамі наконт таго, як прайшла Вялікая размова.