Найбуйнейшы авіярамонтны завод адзначыў 75-гадовы юбілей

2 июля 2016

Найбуйнейшы на постсавецкай прасторы авіярамонтны завод адзначыў 75-гадовы юбілей. Баранавіцкае прадпрыемства прайшло шлях ад перасоўных авіярамонтных майстэрняў да ваенна-прамысловага гіганту, дзе рамантуюць і мадэрнізуюць сучасную авіяцыйную тэхніку. Гісторыю завода прасачыла Ірына Нікіціна.

Загад аб стварэнні 38 перасовачных авіяцыённа-рамонтных майстэрняў быў падпісаны на другі дзень Вялікай Айчыннай вайны. Рухаючыся за лініяй фронту, невялічкі ваенны эшалон прымаў першыя пашкоджаныя ў баях савецкія самалёты. 5 красавіка 1945 года за баявыя заслугі авіяцыйныя майстэрні былі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Сёння тут не толькі рамантуюць і мадэрнізуюць самалёты апошняга пакалення, але і на заводзе наладжаны выпуск дэталей і агрэгатаў для грамадзянскіх авіясуднаў, прадукцыі ваеннага прызначэння. Новы напрамак - бяспілотныя лятальныя апараты.

Павел Пінігін, дырэктар ААТ "558-мы авіяцыйны рамонтны завод": "Мы будзем працягваць мадэрнізаваць баявыя ваенныя самалёты на высокім узроўні".

Сваю дзейнасць работнікі завода называюць мастацтвам у дэталях. Яна патрабуе выключнай дакладнасці, карпатлівасці і найвышэйшага прафесіяналізму. Нават на зямлі авіяцыя памылак не даруе.

Мікалай Вашкевіч працуе на заводзе 45 гадоў. Ён - прадстаўнік цэлай дынастыі авіярамонтнікаў.

Адзін з асноўных прыярытэтаў авіярамонтнага завода - праца на экспарт. Кантракты на мадэрнізацыю авіятэхнікі падпісаныя больш чым з 30-цю краінамі Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Амерыкі і Афрыкі. Многія з партнёраў прыехалі павіншаваць завадчан з юбілеем прадпрыемства. У небе Баранавіч саліравалі расійскія і беларускія лётчыкі з авіябаз ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.