Праграма "Клуб рэдактараў" пачынае новы тэлесезон

19 июля 2015

Наш выпуск завершаны, але нядзельны інфармацыйны канал працягваецца. Праграма "Клуб рэдактараў" пачынае свой новы тэлесезон. Зараз меркаванні і дыскусіі кіраўнікоў найбуйнейшых СМІ Беларусі - у новы час, адразу пасля "Галоўнага эфіру".

На сувязі студыя 600, дзе ўжо сабраліся ўдзельнікі праграмы. Мы вітаем вядучага - старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку. 

Генадзь Браніслававіч, добры вечар! З вяртаннем!

Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Добры дзень, калегі. Тут, у суседняй студыі, ужо сабраліся госці "Клуба рэдактараў". Да эфіру застаюцца лічаныя хвіліны. Мы адкрываем новы сезон у новы час. З гэтага часу "Клуб рэдактараў" будзе выходзіць у нядзелю, адразу пасля выніковай праграмы "Галоўны эфір". Інфармацыйны тыдзень ужо адбыўся. І мы ставім кропку. А, можа, і шматкроп'е. Бо пераліўны сасуд навін мае свой працяг заўтра, толькі ў новых іпастасях. Вы толькі што ў "Галоўным эфіры" распавялі пра галоўныя падзеі адыходзячага тыдня. А мы пастараемся зірнуць на іх пад іншым вуглом, знайсці новыя фарбы на навінавай палітры".