Надзённыя пытанні эканомікі і палітыкі на тыдні абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

31 мая 2020
Пытанняў, якія патрабуюць сур'ёзнага кантролю, сёлета асабліва шмат. Што завецца, у няпросты час жывём. Тут і пандэмія, якая фактычна паўгода прымушае нас быць больш акуратнымі і беражліва ставіцца адно да аднаго, і сусветная эканамічная сітуацыя, якая зусім не радуе стабільнасцю і станоўчымі навінамі. Не забываем і пра тое, што ў Беларусі стартавала электаральная кампанія. Усе гэтыя пытанні пераплеценыя паміж сабою і сур'ёзным чынам уплываюць на нас! Вядома, здароўе людзей на першым плане заўсёды, але і матэрыяльны фактар не менш важны. Хваробы прыходзяць і сыходзяць, а эканоміка павінна працаваць заўсёды. 

Прэзідэнт на гэта пастаянна звяртае ўвагу і на тыдні выказаўся яшчэ раз падчас абмеркавання ў Палацы Незалежнасці палітычных і сацыяльна-эканамічных пытанняў. Пандэмія прымусіла літаральна замерці сусветную эканоміку. Але сёння нават багатыя еўрапейскія дзяржавы, яшчэ не перамогшы вірус, паступова здымаюць абмежаванні. Беларусь не стала закрывацца, працуем, але становішча ў партнёраў, вядома, уплывае!