На святкаванні ў Маскву гэтымі днямі зляцеліся больш за два дзясяткі лідараў розных дзяржаў

10 мая 2015

Завяршалі шэраг перадсвяточных мерапрыемстваў у Маскве сустрэчы саюзнікаў Крамля па Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскім эканамічным саюзе. На парадку першага саміту - пункт нумар адзін - менавіта 70-годдзе Вялікай Перамогі. Не прыняўшы нейкіх пэўных дакументаў, такі ўжо фармат, пяць лідараў адправіліся за агульны стол Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Яго ідэі разам з Беларуссю, Расіяй, Казахстанам і Арменіяй ужо падзяляе Кыргызстан. Бішкек зараз афіцыйна ў ЕАЭС. Менш як паўгода спатрэбілася, каб "чацвёрка" стала "пяцёркай". Агульны рынак тавараў, паслуг, рабочай сілы без усякіх бар'ераў - гэта спроба стварыць глабальную эканоміку на постсавецкай прасторы.

На святкаванні ў Маскву гэтымі днямі зляцеліся больш за два дзясяткі лідараў розных дзяржаў. Акрамя партнёраў па СНД і ЕАЭС, Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтамі Венесуэлы, В'етнама, Кіпра, Сербіі, Старшынёй КНР і прэм'ер-міністрам Славакіі.