На палях Беларусі ўжо намалочана звыш пяці мільёнаў тон збожжа

19 августа 2018

У аграрыяў самая гарачая пара падыходзіць да канца. На палях Беларусі ўжо намалочана звыш пяці мільёнаў тон. У зерневым авангардзе, як і раней, Мінская вобласць. Гэта адзіны "мільёншчык" у краіне. А вось Гомель і Віцебск пакуль сярод тых, хто даганяе.

Напаўняюць сховішчы не менш актыўна Брэсцкі і Гродзенскі раёны: там убрана амаль 100% плошчаў. Дарэчы, Брэст у лідарах і па ўраджайнасці - 29 цэнтнераў з гектара. У цэлым масавая ўборка па краіне завершаная. Засталося дадаць да агульнага караваю не больш як 7%.