На тыдні Прэзідэнт пабываў на калегіі МУС

31 января 2016

Перад праваахоўнікамі Аляксандр Лукашэнка паставіў восем ключавых задач. Найважнейшай застаецца барацьба з наркаманіяй. Тут дзяржава непрымірымая. Вынік відавочны: удвая больш ліквідаванай атруты і на 40% меншая смяротнасць ад перадазіровак.

Што яшчэ трэба зрабіць? Трэба пераламаць сітуацыю з крадзяжамі і злачыннасцю на сяле, больш актыўна змагацца з эканамічнай злачыннасцю. Ну і, вядома, кадры. Тут і імідж людзей у пагонах, і ў цэлым сістэма бяспекі.