У Магілёве суботнік пачаўся з ускладання кветак на мемарыяле "Буйніцкае поле"

18 апреля 2015

Менавіта тут у пачатку Вялікай Айчыннай вайны байцы Чырвонай арміі разам з жыхарамі Магілёва стрымлівалі армію фашыстаў 23 дні. І менавіта тут развеяны прах пісьменніка Канстанціна Сіманава. Як сімвал гераічнасці - высадзілі алею з 70 ліп. Пры ўдзеле маладзёжных арганізацый, мясцовых улад і ветэранаў. Яшчэ 3 дубы пасадзілі ў гонар трох армій, якія вызвалялі Магілёў.

Другім галоўным аб'ектам суботніка стаў дзіцячы хоспіс, які плануюць здаць у эксплуатацыю ў Магілёве ўжо сёлета.