Інтэрв'ю з Міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі Леанідам Зайцам

16 августа 2015

Традыцыйна ў жніўні ўважліва сочым за лічбамі, якія паступаюць ад аграрнага сектара. Уборачная ў Беларусі амаль завершаная. Засталося ўбраць усяго 10 працэнтаў плошчаў. Лідар па намалоце ўжо не першы год Мінская вобласць. Рэгіёну да 2 мільёнаў не хапае ўсяго 80 тысяч тон збожжа. Па тэмпах уборкі лідзіруе Гомельская вобласць. Праўда, пабіць леташні рэкорд (калі яна стала мільянерам) не атрымалася. Блізкі да запаветнай мяжы Віцебскі рэгіён. Тут ужо сабралі 927 тысяч тон збожжа.

У гарачую ва ўсіх сэнсах уборачную пару выхадных не бывае ні ў хлебаробаў, ні нават у міністра сельскай гаспадаркі. Напярэдадні наш карэспандэнт Вольга Макей сустрэлася з Леанідам Зайцам прама ў полі, дзе вядуцца работы. Колькі будзе важыць каравай-2015 і як аддзяліць зерне ад пустазелля ў гісторыі са знішчэннем санкцыённых тавараў у Расіі? Пра ўсё гэта прама зараз.