Галоўны спецыяліст па акушэрстве і гінекалогіі Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкіна пра дэмаграфію і рэпрадуктыўныя тэхналогіі

28 апреля 2019
Для Беларусі адным з самых няпростых аспектаў з'яўляецца дэмаграфія. Гэта пытанне будучыні. Будучыні і нашай дзяржаўнасці, нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Так наш Прэзідэнт гаварыў падчас нядаўняга Паслання народу і парламенту. Летась у Беларусі нарадзіліся больш за 90 тысяч немаўлят. І радуе тое, што жанчын, якія становяцца мамамі  другі раз, ужо больш чым тых, якія нараджаюць упершыню. 

Але разам з тым 14 % шлюбных пар спыняе фактар бясплоднасці. Адным з кірункаў яго экстракарпаральнага лячэння з'яўляецца ЭКА. Беларусы пры неабходнасці правядзення такой працэдуры могуць браць ільготныя крэдыты. Летась іх атрымалі 680 пар. Паводле папярэдніх разлікаў экспертаў, калі ўсё ж з'явіцца ў нашай краіне магчымасць бясплатнай спробы ЭКА, ёй могуць скарыстацца каля тысячы сем'яў за год. Зараз спецыялісты дэталёва прапрацоўваюць гэты праект. Аб дэмаграфіі і рэпрадуктыўных тэхналогіях у цэлым мы пагаварылі з галоўным спецыялістам па акушэрстве і гінекалогіі Міністэрства аховы здароўя Юліяй Савачкінай (відэа).