"Галоўны эфір" пачынае сваю работу ў комплексе "Раўбічы"

24 февраля 2019

Гэтае месца ўвесь тыдзень было цэнтрам прыцягнення сусветнай спартыўнай эліты і, вядома, балельшчыкаў - аматараў біятлона. Усяго за некалькі дзён тут пабывалі дзясяткі тысяч гледачоў і сотні тысяч па ўсім свеце далучыліся да гэтага свята з дапамогай тэлетрансляцыі.

Ну як не дакрануцца да гісторыі на "Гонцы легенд" і не паглядзець у дзеянні лепшых біятланістаў планеты на Адкрытым чэмпіянаце Еўропы? Бо адкрыты фармат першынства ўзмацніў старт спартсменамі з ЗША, Канады і Кітая.

А ўсяго на нашай трасе беглі і стралялі 285 біятланістаў з 36 краін. І гэта рэкордны лік удзельнікаў для такога турніру. Для параўнання, на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у Раўбічах 15 гадоў, было заяўлена ў тры разы менш дзяржаў. Дарэчы, за ўсю гісторыю турніру беларусы 53 разы паднімаліся на п'едэстал пашаны. А на гэтым тыдні было разыграна яшчэ восем новых камплектаў узнагарод.

Усе старты ў прамым эфіры паказаў тэлеканал "Беларусь 5". Акрамя таго, на буйным спартыўным форуме працавалі больш за сотню журналістаў з усяго свету. І гэтая цікавасць апраўдана!

Бо чэмпіянат даў магчымасць убачыць зорак біятлона - свае наймацнейшыя саставы прывезлі расіяне, шведы, немцы, нарвежцы і ўкраінцы. Ну і, вядома, наша каманда заявіла толькі лепшых. Гэта традыцыя для хатніх турніраў, хоць па статусе яны і саступаюць Кубку свету. Ну, за статусам справа не стане, як вядома, Кубак свету - не за гарамі і для Раўбіч! А хто зараз апынуўся хутчэй, вышэй і мацней, раскажам ужо зусім хутка.