Кіраўнік дзяржавы даручыў мэру навесці парадак у сталіцы

3 мая 2015

Пытанні развіцця і добраўпарадкавання Мінска на тыдні сталі прадметам вялікай гутаркі ў Прэзідэнта. Горад павінен развівацца дынамічна. Кіраўнік дзяржавы даручыў мэру Шорцу (ён на пасадзе амаль паўгода) навесці парадак у сталіцы. Мы падрабязна гаварылі пра гэту сустрэчу на тыдні. Калі сцісла: першае - флагманы беларускай прамысловасці - МТЗ, МАЗ, Мінскі маторны - павінны нарошчваць экспарт і павышаць якасць прадукцыі. Як заўсёды - выкананне патрабавання Прэзідэнт бярэ пад кантроль. Аляксандр Лукашэнка наведае прадпрыемствы ў найбліжэйшы час.

 

Другое - пытанні з будаўніцтвам праблемных аб'ектаў павінны быць  вырашаны. Прычым вырашаны з аптымальным варыянтам суадносін цаны - якасці. І, нарэшце,  Мінск павінен быць добраўпарадкаваны. Тым больш наперадзе святкаванне 70-годдзя Перамогі. Усе магчымасці і жаданне для гэтага ёсць. Тыдзень таму ўся краіна выйшла на суботнік.