За чатыры месяцы тэмп росту амаль 102%

2 июня 2016

З такім вынікам да Усебеларускага народнага сходу падыходзіць аграпрамысловы комплекс. Пра гэта заяўлена ўчора на прэс-канферэнцыі, прысвечанай міжнароднай спецыялізаванай выставе "Белагра-2016", нагадаем, пройдзе яна з 7 па 11 чэрвеня. Асноўным рынкам для беларускай сельгаспрадукцыі па-ранейшаму застаецца Расія. Там беларускія прадукты дзякуючы высокай якасці пры даступнай цане вытрымліваюць канкурэнцыю з сусветнымі вытворцамі. Адначасова вядзецца праца па пашырэнні прысутнасці беларускіх брэндаў у Еўрасаюзе і выхаду на рынкі Паўночнай і Цэнтральнай Афрыкі. Сёння Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце ў чыстым экспарце жывёльнага масла, пятае - у экспарце сухога абястлушчанага малака і сыроў.

"Белагра-2016" сёлета супадае з правядзенне ў Мінску маштабнага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. 30 афіцыйных дэлегацый з Расіі прыедуць пазнаёміцца з дасягненнямі нашага аграпрамысловага комплексу. А 6 рэгіёнаў разгорнуць свае экспазіцыі. У "Белагра-2016" прыме ўдзел рэкордная колькасць кампаній - 517 з 23 краін свету.