Паўднёвыя раёны Мінскай вобласці пачынаюць ўборку збожжавых

18 июля 2015

Па традыцыі раней за іншых у поле выходзяць аграрыі Слуцкага, Любанскага, Салігорскага, Старадарожскага раёнаў. Сёлета пасяўная плошча збожжавых і зернебабовых у цэнтральным рэгіёне складае амаль 600 тысяч гектараў. Тыя ўчасткі, якія ў гэтым сезоне пашкодзіла засуха, перапрацавалі на сянаж. Як адзначаюць эксперты, нягледзячы на карэктывы надвор'я, ураджай у вобласці чакаецца добры.

Адзначым, масавае жніво збожжавых і зернебабовых у Мінскай вобласці плануюць правесці прыкладна за тры тыдні.