Беларуская чыгунка абнаўляе пасажырскі парк

12 июля 2018

Для камфорту падарожнікаў сёлета закупілі 20 новых плацкартных вагонаў. Усе яны абсталяваны зручнымі прыступкамі, кандыцыянерамі, відэаназіраннем і сістэмай ачысткі паветра і вады. Акрамя таго, устаноўлены USB-раз'ёмы для зарадкі гаджатаў.

Новае абсталяванне будуць выкарыстоўваць пераважна на найбольш загружаных маршрутах - у Маскву і Санкт-Пецярбург.