Выстава-кірмаш тавараў Мінскай вобласці праходзіць у Санкт-Пецярбургу

4 октября 2013

Сваю прадукцыю жыхарам Паўночнай Пальміры прэзентуюць больш за 30 прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёну. У шырокім асартыменце - агародніна, мяса-малочныя і кандытарскія вырабы. Кірмаш ладзіцца ў рамках праграмы Савета дзелавога супрацоўніцтва Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, сёлета тавараабарот паміж Мінскам і Ленінградскай вобласцю дасягнуў 300 мільёнаў долараў.


Ужо на наступным тыдні тавары вытворцаў Мінскай вобласці змогуць ацаніць і масквічы. У расійскую сталіцу завітае кірмаш Залатая восень.