Каля 300 тысяч турыстаў ужо недалічыўся Тайланд з-за акцый пратэстаў

29 ноября 2013
Мясцовыя эканамісты гавораць, што краіна страціла больш чым 500 тысяч долараў. Але калі ў снежні сітуацыя не зменіцца - лічба будзе расці ў геаметрычнай прагрэсіі. Зараз 23 дзяржавы рэкамендавалі сваім грамадзянам устрымацца ад візітаў у Бангкок. Сярод гэтых краін і Беларусь. Улады Тайланда гавораць, што замежныя грамадзяне могуць прылятаць на астравы ў абыход сталіцы, дзе з-за масавых акцый пратэсту ўведзена надзвычайнае становішча.