Тэрыторыі сталічных школ і двароў стануць больш бяспечнымі для дзяцей

1 марта 2016

Сёлета распрацуюць план па абмежаванні руху транспартных сродкаў побач з шасцю гульнявымі пляцоўкамі і дзевяццю школамі і гімназіямі ва ўсіх раёнах сталіцы. Побач з пешаходнымі пераходамі дарога будзе завужана спецыяльнымі астраўкамі бяспекі. Такім жа чынам абсталююць некалькі парковак для пасадкі і высадкі пасажыраў. На небяспечных ўчастках усталююць агароджы.

Таксама дзеля бяспекі на дарогах плануецца выкарыстоўваць і сучасныя тэхналогіі. Напрыклад, на пешаходным пераходзе побач са школай № 25 усталявалі святлодыёдныя ліхтары, якія пачынаюць міргаць падчас набліжэння пешаходаў.