У Жытоміры стартуе Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны

3 октября 2019

Сёння адкрываецца ІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. На два дні Жытомір стане ўнікальнай пляцоўкай для пошуку новых партнёраў. Прадстаўнікі соцень прадпрыемстваў дзвюх краін замацуюць дамоўленасці ўзаемавыгаднымі кантрактамі. Вялікая стаўка - на нашых прамысловых гігантаў. На выставе на Саборнай плошчы прапануюць каля чатырох дзясяткаў адзінак тэхнікі, у тым ліку і ўзоры сумеснай зборкі. З імі можна будзе выйсці на рынкі трэціх краін.

Кааперацыя ў прамысловасці дапаможа значна нарасціць тавараабарот дзвюх краін. Мэта - 8 мільярдаў долараў. Традыцыйна стаўка на нафтахімію - за кошт яе ў нас станоўчае сальда, будаўніцтва, першым чынам дарожнае, і высокія тэхналогіі.

Фармат Форуму рэгіёнаў даказаў сваю эфектыўнасць год таму, тады пілотная сустрэча прайшла ў Гомелі. Папярэднія сумы кантрактаў ацэньвалі ў сто мільёнаў долараў. Паводле прагнозаў, выніковая лічба сёлета можа вырасці у чатыры разы.