Вікторыя Азаранка захавала чацвёртае месца ў рэйтынгу WTA

12 мая 2014

Вікторыя Азаранка, нягледзячы на траўму, захавала чацвёртае месца ў рэйтынгу WTA, які быў абноўлены сёння. Беларуска размяшчаецца ўслед за амерыканкай Серэнай Уільямс, кітаянкай Лі На і полькай Агнешкай Радванскай. Вольга Гаварцова вярнулася ў першую сотню - беларуска 98-ая. У чэмпіёнскай гонцы сезона Вікторыя Азаранка ўсяго толькі 25-я.