Рэканструкцыя аэрапорта Брэст

30 сентября 2017

Брэсцкі аэрапорт зможа прымаць далёкамагістральныя самалёты. Гэта стане магчыма пасля рэканструкцыі ўзлётна-пасадачнай паласы. Першы этап работ завершыцца да лістапада. Працягласць і шырыня дарожнага палатна застануцца ранейшымі. Укладваецца асфальтабетоннае пакрыццё ў тры пласты, пашыраюць месцы для развароту самалётаў і паляпшаюць дрэнажную сістэму ўздоўж паласы.

У перспектыве таксама заменяць пакрыццё перона і абновяць сістэму навігацыі на аэрадроме. З Брэсцкага аэрапорта адпраўляюцца чартарныя рэйсы ў Турцыю, Балгарыю, Чарнагорыю і Калінінград. Зімой плануюцца палёты і ў Егіпет. Абноўленая інфраструктура дазволіць павялічыць геаграфію палётаў.