У Віцебску прайшоў міжнародны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы"

19 марта 2015

Дагаворы аб супрацоўніцтве, пасоўванні прадукцыі і абмене камерцыйнай інфармацыяй. Дакументы сёння ў Віцебску падпісалі бізнесмены Прыдзвіння і замежныя інвестары. Такі вынік першага дня работы міжнароднага форуму "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы". Сустрэчы праводзяць прадстаўнікі дзелавых колаў 16-ці краін свету. Бізнесмены з Польшчы, Славакіі, Германіі і Чэхіі ўпершыню на віцебскім форуме. Тут працуюць выставы-прэзентацыі, арганізаваныя экскурсіі на прадпрыемствы. Сёння ў Паўночным рэгіёне рэалізуецца некалькі дзясяткаў інвестыцыйных праграм з агульным аб'ёмам замежных інвестыцый больш за мільярд долараў.

Гульзат Абдырасулава, генеральны дырэктар СЭЗ "Нарын" (Кыргызстан): "Нам цікавае супрацоўніцтва з беларускімі СЭЗамі, паколькі з мая Кыргызстан уступае на Адзіную эканамічную прастору Мытнага саюза. І мы хочам пашыраць супрацоўніцтва ў рамках інвестыцый, у рамках стварэння сумесных вытворчасцяў".

Сяргей Юркевіч, кіраўнік адміністрацыі СЭЗ "Віцебск": "Бізнес шукае выгадны інвестыцыйны клімат. У дадзеным выпадку мы не канкурэнты, мы партнёры. Нам цікава, як развіваюцца справы ў нашых партнёраў, якім чынам яны працуюць, каб развіваць кантакты паміж нашымі суб'ектамі гаспадарання, абмен вопытам, абмен дэлегацыямі".

Віцебскі форум дае старт інвестфорумам у Беларусі ў 2015 годзе. Неўзабаве бізнес-сустрэчы пройдуць у Гродне і Гомелі.