У "Вялікім камені" створаць інвестыцыйны фонд падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу

27 марта 2019

Новыя грані "Вялікага каменя". У кітайска-беларускім індустрыяльным парку створаць інвестыцыйны фонд падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, а таксама венчурных праектаў. Як расказалі ў адміністрацыі парка, ужо восенню пачнецца і будаўніцтва яшчэ аднаго бізнес-цэнтра з прасторнай канферэнц-залай і гасцініцай. Аб'ём інвестыцый - больш за 90 мільёнаў рублёў. Адзначым, сёння ў "Вялікім камені" зарэгістраваныя 43 кампаніі-рэзідэнты.