Град і ліўні на Ураза-Байрам

12 августа 2013

У Афганістане святкаванне завяршэння святога для мусульман месяца Рамадана азмрочана магутнай паводкай. У выніку стыхіі на плато, размешчаным на поўнач ад афганскай сталіцы, загінулі сама менш 22 чалавекі. Сярод іх 6 дзяцей. Ёсць параненыя. З падрабязнасцямі - Аляксандра Пінчук.



Як паведамілі сёння прадстаўнікі кабульскай паліцыі, колькасць ахвяр стыхіі можа ўзрасці. Дзясяткі жылых дамоў з гліны і саломы змытыя патокамі вады.


Стыхія прычыніла і значны матэрыяльны ўрон, дакладная сума якога вызначаецца. Знішчана шмат фруктовых садоў і палёў, у тым ліку пасевы цыбулі і бульбы. Нанесены ўрон мясцовай інфраструктуры.


Седзік Седзікі, прэс-сакратар МУС Афганістана: У пошукава-выратавальных работах задзейнічаны паліцэйскія. Тысячы чалавек пакуль не маюць ніякай магчымасці пакінуць затопленыя раёны. У аперацыі таксама бяруць удзел ратавальнікі і медыкі. Шукаць тых, хто выжыў, няпроста. На Ід аль-Фітр у госці да сваякоў многія прыязджалі з розных правінцый Афганістана.


У самым пачатку жніўня звыш 80-ці чалавек сталі ахвярамі паводкі, таксама выкліканай ліўнямі, у раёне Суробі на ўсход ад Кабула. Там працякае некалькі рэк. Моцныя летнія паводкі там адбываюцца рэгулярна. На сённяшні дзень сям'і тых, хто пацярпеў у пачатку месяца, ужо атрымалі выплаты ад урада.