У Целяханах к 7 Лістапада пасля рэканструкцыі адкрылі фабрыку спартыўнага інвентару

6 ноября 2019
Упершыню ў Беларусі будуць выпускаць пластыкавыя лыжы. 
Мадэрнізацыя была маштабнай: усяго за год запусцілі практычна новую вытворчасць. Поўнасцю адрамантавалі будынкі і паставілі новыя сучасныя лініі. Зараз прадпрыемства выпускае 16 тыпаў лыж. Але ў будучыні на абсталяванні можна будзе рабіць сноўборды і санкі-лядзянкі. Тэхналогію вытворчасці распрацавалі разам з Акадэміяй навук. Лыжы зроблены з беларускіх і аўстрыйскіх матэрыялаў. З'явіліся і новыя рабочыя месцы. Целяханскую фабрыку стварылі ў 1944 годзе, і драўляныя лыжы выпускалі для ўсяго Савецкага Саюза. Пасля распаду краіны рынкі збыту зніклі, і прадпрыемства стала працаваць у мінус. Апошнія паўтара года завод не выпускаў прадукцыю. Пасля рэканструкцыі фабрыка плануе вырабляць да 100  тысяч пар лыж за год. 

Першыя экспартныя партыі будуць адпраўляць у Расію і Прыбалтыку. Ідуць перамовы нават з краінамі Афрыкі. Ну а спартсмены-аматары змогуць купіць у магазінах беларускія лыжы ўжо да новага года.